воскресенье, 2 сентября 2018 г.

Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе прайшоў  пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” і быў прысвечаны Году малой радзімы.
9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка абвясціў 2018 год Годам малой радзімы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: “Беларусь − прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым кірунку і не спыніцца на дасягнутым. Але няма мяжы дасканаласці і заўсёды знойдзецца, дзе прымяніць уласныя сілы. Беларусь − наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ прыгажэйшай”.
Вучні  10 і 11 классаў сваю классную гадзіну правялі сумесна. На мерапрыемства запрасілі Анішчык Ніну Міхайлаўну, заснавальніка  хатняга музея "Добрых простых рэчаў", якая  расказала пра вуліцы нашага Слоніма.




Комментариев нет:

Отправить комментарий