вторник, 6 февраля 2018 г.

                               
                                    Паважаныя вучні!

Слонімскі драматычны тэатр імя Міхала Казіміра Агінскага запрашае  вас звярнуцца да творчай спадчыны Андрэя Макаёнка і наведаць спектакль «Трыбунал» па аднайменнай п’есе. Выбар менавіта гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым, бо гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Да таго ж важна тое, што вайна ў беларускай вёсцы паказана тут не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Вымушаны весці падвойнае жыццё і падвойную гульню, ён ставіць пад пагрозу адносіны унутры ўласнай сям’і, што ў выніку прыводзіць да трагедыі. У спектаклі раскрываецца пытанне аб тым, як змог беларускі народ выйграць цяжкую вайну, а дакладней, без якіх характэрных рыс і якасцей не магло быць вялікай перамогі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий